Травы і кветкі Печать
21.02.2013 13:53

glavnaya

Выставы жывапісу Віктара Ціханава “Травы  і кветкі”, адкрыццё якой адбудзецца ў мастацкай галерэі “Беларт” (г.Мінск, вул. К.Маркса, 4)

28 лютага 2013 г. а 17-ай гадзіне. 

Выстава працуе: 28.02.2013 – 10.03.2013г., штодня з 10.00 да 18.00, акрамя нядзелі.

Тэл. 327 61 24

Вядомы беларускі мастак Віктар Ціханаў прадстаўляе свае новыя жывапісныя творы. Напярэдадні вясны і жаночага свята Віктар Ціханаў падаруе ўсім цеплыню і шматфарбнасць вясенніх і летніх кветак і траў. 

Апроч жывапісу, на аўкцыёне пад час адкрыцця выставы таксама можна будзе ўбачыць і набыць малыя дэкаратыўныя формы (талеркі, бутэлькі і г.д.), распісаныя мастаком.  На вернісажы будзе гучаць класічная музыка ў выкананні лаўрэатаў абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў г. Заслаўля.

Ціханаў Віктар Пятровіч

Нарадзіўся ў 1955 г. у в.Пукшына Віцебская вобл.

1978 г. – скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Г. Вашчанкі.

З 1976 – удзельнічае ў шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выставах.

Працуе ў манументальным і станковым жывапісу.

Асноўныя творы: вітражы для вакзала г. Маладзечна, Літаратурнага музея М. Багдановіча ў Мінску: роспіс і разьба для залы прыёмаў гасцініцы Саўміна ў г. Міску, роспісы царквы Пятра і Паўла ў г. Сямяцічы (Польшча) і іканастаса Свята-Мікалаеўскай царквы ў г. Брэсце і г.д.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў, галерэі Крыстобаля Габарона (Іспанія), музеі Акадэміі мастацтваў г. Гранада, Нацыянальнай бібліятэцы г. Мадрыда, музеі сучаснай іспанскай гравюры г. Марбэлья (усе ў Іспаніі), “Zimmerly Art Museum” г. Нью-Брунсвік (ЗША).

Сябра Беларускага саюза астакоў з 1983 г.

glavnaya