Баннер
Russian Chinese (Traditional) English German Turkish

Каталог

Выставка «Когда цветёт сирень» PDF Печать E-mail
17.04.2013 15:03

trevi

Приглашаем

Художественная галерея Беларт приглашает на выставку живописи Бориса Аракчеева «Когда цветёт сирень». Открытие состоится 19 апреля 2013 г. по адресу: г. Минск, ул. К. Маркса, 4 в 16.00. Выставка продлится до 10 мая т. г. Время работы: с 10.00 до 18.00 ежедневно, кроме воскресенья.

Оксана Аракчеева:

«Когда цветёт сирень» - это последняя прижизненная публикация в газете. Так я назвала и выставку к Дню рождения своего папы, которая откроется 19 апреля в галерее «Беларт». Ему бы исполнилось 87… Для него сирень в жизни была источником вдохновения. Сиренью художник начинал новый творческий год. На выставке представлены новые работы, написанные за последний год. Я не устаю восхищаться колористическими экспериментами мастера. Я готовила папе холсты и покупала краски и, как завороженная, ждала будущих шедевров! 10 марта 2013 г. Борис Аракчеев ушёл в Вечную жизнь. Теперь сами небеса станут свидетелями создания новых творений…”

Из последней прижизненной статьи о Б. В. Аракчееве:

« - Если хотя бы одну весну не попишу сирень, так вроде у меня ее и не было, - говорит Борис Владимирович.

Роскошные букеты сирени, которыми уставлен чуть ли не весь стол. Сирень. Как же любит он писать эти лиловые, розовые, белые цветы! Сколько в них жизни, тепла, свободы. Сколько дорогих воспоминаний… Вот деревенские девчата на Вознесение Господне прикалывают к блузке или платью веточку сирени. Для них это некое таинство, покаяние. А потом начинаются песни и танцы.

Когда-то на месте нового музея истории Великой Отечественной войны цвела сирень. И хозяйка всегда с удовольствием дарила ее художнику большущими букетами. А он придет в мастерскую, расставит их всюду и наслаждается дивными красками. Спешно открывает тюбик за тюбиком «ленинградские» и переносит всю красоту на холст, сутками пропадая в своей студии и, словно ребенок, радуясь переполняющему душу чувству.

Я мечтаю…

Он никогда не просил ни за себя, ни за свои работы. В его мастерской бывали и студенты, и чиновники… Более полувека творит мастер кисти, создавая неповторимые сюжетно-тематические полотна, среди которых пейзажи, портреты современников и знаменитых людей, неповторимые по цветовому решению натюрморты.

- Нужно двигаться до последней минуты. Вот я и двигаюсь. Слабо хожу, но кисть из рук не выпускаю. Кисть выпустил – всё, значит, нет тебя уже. А к краскам подойдешь, увидишь их, так на душе радостно становится! Хочется жить, творить…

Мечтаю написать о том, как закончилась Великая Отечественная: к берегу пристает пароход, а на нем – чей-то сын или отец, брат, муж, вернувшийся с фронта целым и невредимым. Хочу издать свою книгу… Но смогу ли, успею ли?

Обязательно успеете, дорогой Борис Владимирович! Ведь когда столько людей любят вас и ваши произведения, иначе и быть не может. Пусть в вашей жизни еще не раз расцветет сирень.

Людмила ГЛАДКАЯ, декабрь 2012»

Барыс Уладзіміравіч Аракчэяў

1926 – 2013

Вядомы мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Б. Ул. Аракчэяў

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1959 годзе. Яго настаўнікам быў народны мастак Беларусі Віталь Канстанцінавіч Цвірка.

З 1959 года Б.У.Аракчэеў актыўна ўдзельнічаў у мастацкіх выстаўках. Працаваў ў станковым жывапісе ў жанрах тэматычнай карціны, пейзажа, нацюрморта. Член грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” з 1964 года.

Б.У.Аракчэеў – ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Тэма вайны і міра займае значнае месца ў творчасці мастака - прызнанага майстра рэалістычнага мастацтва. Ім створаны ўнікальныя серыі карцін, прысвечаныя ваеннаму ліхалеццю і працоўным пасляваенным будням. Манументальнасць вобраза, веліч і сіла чалавека – галоўнае, што мастак выяўляе ў сваіх палотнах. Яго творчасці ўласцівы жыццесцвярджальнасць, экспрэсіўная жывапісна-пластычная мова, кампазіцыйная завершанасць. Б.У.Аракчэеў - адзін з аўтараў дыярамы “Мінскі кацёл” (1971) у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Мастак шчодра дзяліўся сваёй творчай спадчынай. Мастацкай галерэі горада Крупкі падчас яе адкрыцця ў 2005 годзе ён падараваў палатно “Генерал Кульнёў і Гродзенскія гусары ў бітве пад Клясціцамі. 1812 год” (1992). У 2009 годзе, святкуючы разам з усёй краінай 65-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, знакаміты жывапісец на адкрыцці выставы “Творчая дынастыя. Аракчэявы” перадаў у дар Крупкам чатыры сваіх вядомых палатны. Гэта карціны, якімі мог бы ганарыцца любы музей: “Брэсцкая крэпасць. 1941 год” (1981-1983), “На заданне. Апошні наказ” (1984), “Сенажаць” (1976), “Венера і бэз” (1995).

Шмат гадоў мастак прысвяціў справе падрыхтоўкі і выхавання маладога пакалення. Ён выкладаў малюнак, жывапіс і кампазіцыю ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1966-1971), а затым дваццаць пяць гадоў у Беларускай Акадэміі мастацтваў. Атрымаў званне дацэнта. Падрыхтаваў дзесяткі дыпломнікаў, сярод якіх вядомыя мастакі: У.Кожух, А.Кузьміч, Ф.Янушкевіч, У.Ясюк.

Сваю творчую і педагагічную справу мастак паспяхова сумяшчаў з грамадскай дзейнасцю. З 1968 па 1977 год ён быў членам Праўлення Саюза мастакоў БССР.

Б.У.Аракчэяў за заслугі ў выяўленчым мастацтве і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР у 1975 годзе, медалём “За заслугі ў выяўленчым мастацтве” грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”. У 1996 годзе яму было нададзена ганаровае званне “Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь”. У 2011 годзе Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў за заслугі ў развіцці адукацыі і культуры быў ушанаваны Ордэнам Францыска Скарыны.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава, Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Літаратурным музеі М.Багдановіча, Віцебскім краязнаўчым музеі, Полацкім краязнаўчым музеі, Табольскім гісторыка-мастацкім музеі, Мастацкай галерэі г. Крупкі, а таксама ў галерэях і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Польшчы, Італіі, Нарвегіі, Германіі, Францыі, Сербіі, Чэхіі, ЗША, Ізраіля, Канады.

 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить


© 2012-2015 MADI.BY. Все права защищены vkontakte Создание и продвижение сайта - Tolk Systems