Выстаўка жывапісу Віктара Каралёва Печать
07.05.2013 11:08

alt

8 траўня – 2 чэрвеня 2013 г.

Віктар Каралёў — сучасны беларускі мастак-жывапісец, заўзяты паслядоўнік рэалістычнай школы Шышкіна, Рэпіна, Крамскога. Нададзены неверагодным талентам, сваім вылучным бачаннем свету і неперасягненным пачуццём выдатнага творца з’яўляецца выбітнай фігурай у мастацкім асяроддзі Беларусі.

На юбелейнай выстаўцы Віктара Каралёва прадстаўлены палотны, выкананыя амаль за увесь перыяд творчай дзейнасці. Разнастайныя па жанры творы ілюструць свет самога мастака — усё тое, што яго атачае і хвалюе. Напрыклад, у пейзажах адчуваецца лёгкасць і святло, яны перадаюць кранальнае абаянне прыроды, цнатлівасць родных краявідаў. Нацюрморты, напоўнены пэўнай філасофіяй і сімвалізмам. А партрэты, прасякнуты шчырай любоўю і чалавечай пяшчотай. Усё гэта падтрымліваецца балансам колеравых і танальных адносін, гармоніяй света і цені, адчуваннем свежай фарбы, мазка, некранутага палатна — матэрыяла.

Наведаўшы новую выстаўку Віктара Каралёва, кожны зможа растварыцца ў прасторы пейзажнай лірыкі, яго творы нагадаюць вам сакавіцкую прахалоду і першую спёку лета, пацешаць свежай зелянінай лістоты і ўразлівай пачуццёвасцю квітнеючых садоў.

Запрашаем Вас на ўрачыстае адкрыццё выстаўкі живапісу Віктара Каралёва 8 траўня 2013 года ў 17.00 у «Галерэі Мастацтва».

Мастацтвазнаўца «Галерэі Мастацтва» Ксенія Ралінская

alt